Зьняволеныя журналісты “Пагоні”: Паўлу Мажэйку забаранілі працаўладкавацца ў газету ці школу, Мікола Маркевіч даслаў другі ліст з “хіміі”.

2002 2002-09-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Начальнiк жлобiнскай “хiмii” Юры Кузьмiч забарнiў Паўлу Мажэйку ўладкоўвацца на працу ў газету i ў школу. Магчымым месцам ягонай працы стане мясцовая пiларама.

- Вiдаць нарэшце начальнiку патэлефанавалi зверху па маёй справе, - паведамiў ПАГОНI Павал Мажэйка. – Iм, напэўна, уставiлi пiстоны. Але яны баяцца i сваiх начальнiкаў, i нас.

Павал мае вышэшую адукацыю па спецыяльнасцi “выкладчык гiсторыi”, шэсць гадоў працаваў карэспандэнтам газеты ПАГОНЯ. Уладкавацца на працу ў Жлобiне ён мусiць напрацягу блiжэйшых двух тыдняў.

Мажэйка мае свабоднае выйсце ў горад. Мясцовыя жыхары ўжо пазнаюць яго i вiтаюцца як з палiтычным зняволенным. З журналiстам у пакоi жывуць два чалавекi, асуджаныя за неўплату алiментаў i адзiн – за хабар.

Юлiя Дарашкевiч,
“Гэта зноў я!”

Новы ліст Міколы Маркевіча з Асіповіцкай “хіміі”

Учора мае новыя калегi глядзелi увечары “Однажды в Амерiке”. Прыйшлi некалькi чалавек, бо ў нашым пакоi тэлевiзар. Сярод iх адна цiкавая асоба: в миру – Ботаник, так ён прадставiўся, у акулярах , трошкi худзейшы за нашага Аляксея, каб не гнiлыя зубы – сапраўдны iнтэлiгент. Заўвагi па ходу фiльма – амаль, як у Феллiнi. Я ў гэты час амаль спаў, быў вельмi стомлены. Аднак звярнуў увагу якiя яны ўсе выхаваныя: перад тым як зайсцi ў “кубрык”стукаюцца дзверы, пытаюцца дазволу. Адным словам, усе асуджаныя па першаму разу. Неблагiя, ў большасцi вясковыя несапсаваныя хлопцы. Шкада, што гэтая установа сапсуе iх тут канчаткова.

Спаў добра, але без бялiзны i без коўдры. Я, аказваецца, усё гэта ў хаце забыў. Аднак, у бядзе мяне не пакiнулi i ўжо сёння я атрымаў усё, што патрабуе сапраўдны мужчына. Толькi рушнiк не далi, сказалi: “не паложана”. I прастыня толькi адна – так па норме. Абавязковай умовай атрымання бялiзны з’ яўляецца здача крывi на аналiз на сiфiлiс, снiд iх не цiкавiць зусiм. Таму кроў узялi толькi з пальчыка. Дзеля гэтага зранку мяне накiравалi ў мясцовы шпiталь. Браў яе доктар Анатоль Лягуцкi. Як высветлiлася, наш чалавек, актывiст усяго дэмакратычнага, спачувае. Расказаў, што чуў пра нас па Польсату i па рускай Свабодзе, зрабiў заўвагу, што нi Жлобiн, нi Асiповiчы не з’яўляюцца чарнобыльскай зонай, як гэта падалi рускiя. Абяцаў вылечыць мой псарыяз.

Пасьля шпiталя быў дзень знаёмстваў з адмiнiстрацыяй. Начальнiк установы Пасiкаў Мiкалай Мiхайлавiч, начальнiк атрада Фёдар Васiльевiч – у мяне такое ўражанне, што ў iх крыша едзе, калi глядзяць на мяне. Аднак у адзiн голос сцвярджаюць,што калi я цвёрда ўстану на шлях выпраўлення, то мяне выпусцяць ўмоўна – датэрмiнова. Шлях выпраўлення ў iхным разуменнi: не пiць, не палiць у недазволеным месцы, быць законапаслухмяным... Калi я заўважыў, што такая лiнiя паводзiн для мене ёсць нормай i цяпер, таму будзе цяжка улавiць момант калi я ўстану цвёрда, то Фёдар Васiльевiч моцна задумаўся i сказаў, што крытэрыем выпраўлення будзе служыць тое цi ўступiў я ў Савет атрада, цi не. У адказ я выказаў гатоўнасць уступiць туды неадкладна. На што быў дадзены фiласофскi адказ, што яшчэ не час рабiць такi адказны крок. А увогуле стварылася ўражанне, што ўсе яны прыстойныя людзi , якiя цалкам разумеюць увесь абсурд майго знаходжання ў папраўчай установе адкрытага тыпу.

Адкрытасць гэтай установы – паняцце надзвычай умоўнае. Увесь час трэба сядзець за кратамi. Свабодны выхад толькi на работу. Так што самае галоўнае цяпер знайсцi працу. Чым цяпер i пабягу зймацца, бо з адведзеных мне на гэта 4 гадзiнаў 2 я ўжо патрацiў на напiсанне гэтага лiста. Араней для гэтага мне спатрэбiлась бы ня менш 2 дзён. Так што нет худа без добра!

Усiм прывiтанне!
МIКОЛА

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international