viasna on patreon

Як забяспечваюцца моўныя правы ў Салігорску

2013 2013-03-20T10:23:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mova_a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадзяне Салігорску звярнуліся да мясцовых уладаў з прапановай забяспечыць фактычную роўнасць беларускай мовы з другой дзяржаўнай мовай - рускай, як таго патрабуе артыкул 17 Канстытуцыі і закон “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”.

“З-за адсутнасці нацыянальнай беларускай школы ў нас амаль ва ўсіх моўных сферах жыцця існуе толькі руская мова. Такога занядбання роднай мовы не назіралася нават у гады сталінскага лінгвацыду,” - гаворыцца ў звароце.

Варта адзначыць, што сярод падпісантаў значацца кіраўнікі Салігорскай гарадской арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” Мікалай Шаравар і Уладзімір Масакоўскі, праваабаронцы Леанід Мархотка і Аляксей Валабуеў, грамадскі актывіт Уладзімір Шыла.

Зварот быў разгледжаны Салігорскім раённым Саветам дэпутатам і мясцовым райвыканкамам. Па інфармацыі чыноўнікаў з 34 установаў агульнай сярэдняй адукацыі беларускамоўнымі з’яўляюцца 19 школ, з 33 установаў дашкольнай адукацыі беларускамоўнымі з’яўляюцца 10 садкоў і дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці. Агулам беларускамоўныя ўстановы наведваюць 1834 вучні і 821 дзіцяці. Улады не ўдакладняюць пра месцазнаходжанне гэтых установаў, але вядома, што гарадскіх установаў сярод іх няма. Зрэшты, па запытах бацькоў у салігорскім гарадскім дзіцячым садку №38 створана і працуе беларускамоўная група, якую наведвае 20 дзяцей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства