"Рэпарцёры без межаў" вітаюць зняцце абвінавачання ў паклёпе супраць прэзідэнта з журналіста Андрэя Пачобута

2013 2013-03-19T22:57:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" вітае зняцце абвінавачання ў паклёпе супраць прэзідэнта Беларусі з гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута. Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі, апублікаванай на яе афіцыйным сайце.

Нагадаем, Пачобут паўторна абвінавачваўся ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 367 КК. Як лічыла следства, у шэрагу пубалікацый, падрыхтаваных журналістам і распаўсюджаных інтэрнэт-рэсурсамі, "утрымліваліся паклёпніцкія выказванні ў дачыненні да кіраўніка дзяржавы".

Пачобут быў затрыманы 21 чэрвеня 2012 года ў сваёй гродзенскай кватэры. Пасля вобыску яго павезлі ў пракуратуру, а затым змясцілі ў следчы ізалятар. 30 чэрвеня журналіста вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. 15 сакавіка Упраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці вынесена пастанова аб спыненні папярэдняга расследавання ў сувязі з недаказанасцю ўдзелу абвінавачанага ва ўчыненні злачынства.

Летам 2011 года Пачобута ўжо судзілі за "паклёп у дачыненні да прэзідэнта". Тады суд Ленінскага раёна Гродна прыгаварыў яго да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання на два гады. Па другой справе журналісту пагражала пакаранне ў выглядзе абмежавання ці пазбаўленні волі да пяці гадоў. Пачобут не прызнаў сябе вінаватым і адмовіўся ад давання паказанняў следству.

"Мы заклікаем улады адмяніць першы прыгавор у дачыненні да Пачобута, які быў яўна палітычным, адмовіцца ад якіх-небудзь іншых судовых пераследаў у дачыненні да яго і дазволіць яму выязджаць за мяжу", — заявілі "Рэпарцёры без межаў".

"Артыкулы 367, 368, 369 і 369.1 Крымінальнага Кодэкса Беларусі (аб паклёпе і абразе ў дачыненні да чыноўнікаў, прэзідэнта і дыскрэдытацыі рэспублікі), а таксама іншыя артыкулы, якія абмяжоўваюць свабоду інфармацыі, павінны быць адмененыя", — сцвярджаюць прадстаўнікі арганізацыі. Паводле іх слоў, не дастаткова зняць абвінавачанне з аднаго журналіста.

Як адзначаюць "Рэпарцёры без межаў", за апошнія 10 гадоў "сама меней дзевяць чалавек, у тым ліку тры журналісты, былі асуджаныя да пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання ці прымусовых работ за паклёп і абразу ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі".

Беларусь заняла 157-е месца з 179-ці ў "Індэксе свабоды прэсы", які склалі "Рэпарцёры без межаў".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international