viasna on patreon

Слонім: тры заяўкі – тры адмовы

2013 2013-03-19T16:11:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzienj-voli.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзень Волі, 25 сакавіка.

Дзень Волі, 25 сакавіка.

Сёння слонімцы атрымалі трэці адказ з райвыканкама на заяўку аб правядзення 23 сакавіка ў гарадскім парку мітынгу, прысвечанага Дню Волі.

Намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Шых адмовіў у мерапрыестве, маўляў, не ўказалі, у якім гарадскім парку будзе праводзіцца мітынг, бо ў Слоніме аказваецца ажно два паркі: па вуліцы Опернай у цэнтры горада і на Паркавай вуліцы (мікрараён “Альбярцін”).

Такі адказ вельмі здзівіў сябраў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, бо ў Слоніме няма аніводнага парка. Ёсць наберажная канала Агінскага на Опернай вуліцы і сквер каля палаца Пуслоўскіх у Альбярціне. Тым не менш, у мітынгу адмоўлена.

Такім чынам, сябрам Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл адказалі адмоўна на тры заяўкі: не далі памяшкання для напісання беларускай дыктоўкі, не прадаставілі памяшкання для ўрачыстага сходу з нагоды 95-годдзя БНР і забаранілі праводзіць мітынг.

Але ўрачыстасці з нагоды Дня Волі, па словах кіраўніка Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Івана Шэгі, у Слоніме адбудуцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства