Крычаўскі “Вольны горад” спрабуюць абвінаваціць у паклёпе

2013 2013-03-19T12:42:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/volny_horad-artykul.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Артыкул "Прыгонныя", які стаў нагодай для скаргі на "Вольны горад"

Артыкул "Прыгонныя", які стаў нагодай для скаргі на "Вольны горад"

Рэдактара газеты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага і яе выдаўца Уладзіміра Кудраўцава 18 сакавіка выклікалі ў Крычаўскі РАУС для дачы тлумачэнняў. Па словах Сяргея Няроўнага, падставай для выкліку ў міліцыю паслужыла скарга аб паклёпе, якую падала ў праваахоўныя органы бухгалтар Чэрыкаўскай ПМК №280 Анжэла Сімак.

Бухгалтар лічыць, што газета “Вольны горад” узвяла паклёп на Чэрыкаўскую ПМК №280 у публікацыі «Прыгонныя» пра аплату працы ў гэтай ПМК, змешчанай у лютаўскім нумары газеты.

“Фактычна гэта справа цягнецца ўжо амаль месяц”, - кажа рэдактар “Вольнага горада” Сяргей Няроўны. – Прыкладна месяц таму мне патэлефанаваў супрацоўнік Крычаўскага РАУС маёр Дзюбанаў і запрасіў прыйсці ў міліцыю, бо прыйшоў запыт з пракуратуры Чэрыкаўскага раёна. У Чэрыкаўскую пракуратуру была пададзена скарга бухгалтарам мясцовай ПМК №280 Анжэлай Сімак, што мы ўзвялі паклёп на гэту арганізацыю, змясціўшы публікацыю “Прыгонныя”, дзе гаварылася пра тое, што адміністрацыя прадпрыемства не выплачвала тры месяцы заробкі працоўным. Я паведаміў спадару Дзюбанаву, што з задавальненнем наведаю Крычаўскі РАУС,  толькі калі ён вышле мне позву  ва ўстаноўленым законам парадку. Тады маёр Дзюбанаў сказаў, што ён напіша адказ у Чэрыкаўскую пракуратуру, што мы ад дачы тлумачэнняў адмовіліся.

Паўторна мяне і выдаўца газеты “Вольны горад” Уладзіміра Кудраўцава выклікалі ў Крычаўскі РАУС учора, 18 сакавіка. Уладзімірр Кудраўцаў быў запрошаны на 10-00, я – на 11-00. Супрацоўнікі міліцыі папрасілі адказаць нас на пяць пытанняў, выкладзеных у запыце ўжо з Чэрыкаўскага РАУС – ці працуе ў нас журналіст Ганна Владава і г. д. Я асабіста адмовіўся адказваць на пытанні на падставе артыкула 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, бо не палічыў дакумент “пратакол апытання” працэсуальным дакументам.  Адзінае, што напісаў у гэтым пратаколе апытання, гэта тое, што газета “Вольны горад” выпускаецца ў адпаведнасці з Законам аб СМІ . Таксама адзначыў той факт, што ў 2013 годзе ніякіх тэлефанаванняў і пісьмовых зваротаў аб тым, што ў газеце “Вольны горад” змешчана нейкая недакладная інфармацыя, не было”.

Рэдактар газеты “Вольны горад” адзначае, што, калі ў арыкуле “Прыгонныя” сапраўды ўтрымлівалася нейкая недакладная інфармацыя, праблему можна б было вырашыць адразу.

“У газеце змешчаны нашы кантактныя тэлефоны. Калі б супрацоўнікі Чэрыкаўскага ПМК №280 хацелі дзейнічаць у адпаведнасці з Законам аб СМІ, яны б звярнуліся да нас з патрабаваннем апублікаваць удакладненне альбо абвяржэнне. Мы б правялі праверку і, калі б пацвердзілася, што інфармацыя недакладная, абавязкова гэта зрабілі б.  Аднак Анжэла Сімак звярнулася  ў Чэрыкаўскую пракуратуру.  Магчыма, гэта проста падстава, каб арганізаваць ціск на незалежнае выданне за крытычныя матэрыялы ў бок чэрыкаўскіх чыноўнікаў”, - выказаў меркаванне Сяргей Няроўны.  

Артыкул “Прыгонныя” быў напісаны пасля тэлефанавання ў рэдакцыю “Вольнага горада” жонкі працаўніка Чэрыкаўскай ПМК №280. Жанчына сцвярджала, што яе муж не можа атрымаць заробак ужо трэці месяц. Журналісты газеты параілі ёй звярнуцца за дапамогай у Крычаўскую межраённую інспекцыю па ахове працы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international