Суд Вільнюса прызнаў незаконным забарону ўезду ў Літву Таццяне Новікавай

2013 2013-03-18T17:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Акруговы адміністрацыйны суд Вільнюса 18 сакавіка прызнаў незаконным забарону ўезду ў Літву актывістцы беларускай Антыядзернай кампаніі Таццяне Новікавай.

Таксама суд абавязаў Дэпартамент міграцыі МЗС Літвы аплаціць судовыя выдаткі ў памеры 3.246 літаў.

Новікава вітала рашэнне суда. "Гэта рашэнне паказвае, што ў Літве ёсць дэмакратычныя інстытуты і яны функцыянуюць", — прыводзіць словы Новікавай Антыядзерная кампанія. Новікава выказала надзею, што МЗС Літвы зойме больш выразную пазіцыю адносна будаўніцтва АЭС Беларуссю на мяжы з Літвой. Яна адзначыла, што ў Літве не былі праведзены належным чынам слуханні па будаўніцтве беларускай АЭС і меркаванне літоўскага боку фактычна не было ўлічана Беларуссю, хоць да гэтага абавязваюць міжнародныя прававыя нормы.

Новікава лічыць, што рашэнне аб забароне ўезду было выключна палітычным і звязана з яе грамадскай дзейнасцю.

26 верасня мінулага года Мікалай Уласевіч і Таццяна Новікава не змаглі трапіць у Вільнюс на канферэнцыю "Літва — Беларусь, ядзернае суседства", куды накіроўваліся па запрашэнні літоўскага сейма. Літоўскія пагранічнікі адмовілі ім ва ўездзе на той падставе, што Новікава і Уласевіч пагражаюць нацыянальнай бяспецы Літвы, а Новікава — яшчэ і бяспецы іншых краін ЕС. Забарона ўезду была часовай (тры месяцы), гэта значыць распаўсюджвалася на час падрыхтоўкі да правядзення рэферэндуму аб будаўніцтве АЭС у Літве і некаторы час пасля рэферэндуму. На рэферэндуме, які прайшоў 14 кастрычніка 2012 года, 62% з тых, хто галасаваў, выказаліся супраць будаўніцтва АЭС. Новікава і Уласевіч вядомыя як даўнія праціўнікі атамнай энергетыкі, у тым ліку праектаў па будаўніцтве АЭС у Літве і Беларусі.

25 лютага суд прызнаў абгрунтаванай аналагічную скаргу Мікалая Уласевіча і ануляваў рашэнне Дэпартамента міграцыі аб забароне яму ўязджаць у Літву тэрмінам на тры месяцы. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Дэпартамент міграцыі збіраецца абскардзіць рашэнне па скарзе Уласевіча.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international