Былому дэпутату і палітвязню Сяргею Скрабцу адмовіліся паставіць дазвольны штамп у пашпарце

2007 2007-03-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта палітык даведаўся 14 сакавіка ў аддзеле грамадзянства і міграцыі Першамайскага раёну Менску.

Тры тыдні таму Сяргей Скрабец здаў дакумэнты, каб мець магчымасьць выяжджаць за мяжу. Скрабцу паведамілі пра рашэньне вусна і не назвалі прычыны адмовы. На якой падставе прынялі такое рашэньне, будзе сказана ў пісьмовым адказе, які абяцаюць прыслаць днямі.

Тэрмін дазвольнага запісу “для шматразовых выездаў ва ўсе краіны сьвету” ў Сяргея Скрабца скончыўся, калі ён знаходзіўся ў турме, адкуль выйшаў напрыканцы мінулага году.

Нагадаем, што Сяргей Скрабец быў асуджаны 14 лютага 2006 года па абвінавачванні ў выманьванні крэдыту ў дзяржавы і прысуджаны да пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады 6 месяцаў. Сваю віну палітык тады не прызнаў. Праваабаронцы лічаць прысуд былому дэпутату палітычным. Як быў дэпутатам, ён праводзіў галадоўкі пратэсту з патрабаваннем вызваліць палітвязняў і занесці змены ў выбарчае заканадаўства, а таксама з’яўляўся арганізатарам акцыі пратэсту, прысвечанай канцу 10-гадовага кіравання Аляксандра Лукашэнкі ў ліпені 2004 года.

У кастрычніку Сяргей Скрабец быў амніставаны і тэрмін яго пакарання скараціўся на адзін год. 15 лістапада 2006 года ён выйшаў на волю.

Учора ў былога дэпутата Сяргея Скрабца апісалі маёмасць дзеля пагашэння запазычанасці перад “Беларусбанкам”. Па прысуду Вярхоўнага суда, Сяргей Скрабец мусіць таксама выплаціць паўтара мільярды рублёў (каля 700 тысяч даляраў), якія нібыта выманіў у дзяржавы ў той час, калі быў дэпутатам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international