Гомельская міліцыя не ведае беларускай мовы

2013 2013-03-19T10:29:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belaruskaia1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскі актывіст дэмакратычнага руху Кастусь Жукоўскі 19 сакавіка накіраваў заяву ў пракуратуру на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія працуюць у службе «102». Актывіст скардзіцца, што міліцыя не рэагуе на вусныя заявы, а таксама не разумее роднай беларускай мовы.

«Ужо амаль месяц я звяртаю ўвагу міліцыі на тое, што ў выніку вялізарнай ямы на дарозе на перакрыжаванні вуліц Партовай і Кніжнай аўтамабілісты пашкоджваюць свае машыны. Тая яма – небяспечная для жыцця і здароўя грамадзян, а службы – ні ДАІ, ні дарожныя, ніяк не рэагуюць. Я двойчы там пашкодзіў колы, і не толькі я, аб чым і паведаміў па экстраннаму нумару «102» - каб перадалі ў ДАІ, і дарожнікам, што трэба выправіць сітуацыю. Але рэакцыі не было, ніякай», - пракаментаваў Кастусь Жукоўскі.

Калі 18 сакавіка ён зноў патэлефанаваў у міліцыю, то слухаўку доўга не здымалі, а калі нарэшце нехта адказаў, то пачаў прад'яўляць прэтэнзіі да заяўніка: гаварыце на рускай мове, я вас не разумею. «Я лічу, што гэта абраза маёй нацыянальнай годнасці, у нас дзве дзяржаўныя мовы, і службовыя асобы павінны дзве гэтыя мовы ведаць, згодна закону. Таму я звярнуўся ў пракуратуру», - дадаў актывіст.

У Гомелі некаторыя службовыя асобы, відаць, сапраўды не ведаюць роднай мовы. Напрыклад, той жа Кастусь Жукоўскі неаднаразова трапляў на “суткі”, артымліваў адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафу, а на судах да яго запрашалі перакладчыка, бо суддзі не разумелі беларускай мовы. Адказ на беларускай мове, у якім было безліч граматычных памылак, атрымліваў актывіст і з мясцовай пракуратуры. У адказе з пракуратуры ўжываліся фразы «накіроўваю для разгляду па істоце» (замест «па сутнасці»), «апавяшчаю Жукоўскага аб напрамку звароту для дазволу пракурору» (замест «паведамляю Жукоўскаму аб накіраванні звароту для вырашэння пракурору»).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international