“Хваля салідарнасці” з палітвязнямі прайшла ў Брэсце

2013 2013-03-19T10:20:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/savieckaja_vul_brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пешаходная вуліца Савецкая ў Брэсце

Пешаходная вуліца Савецкая ў Брэсце

Сябры Аргкамітэта па стварэнні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Улад Бароўскі, Яўген Хазіахметаў і Андрэй Шарэнда правялі “Хвалю салідарнасці” у горадзе над Бугам. Маладзёны раздавалі жыхарам інфармацыйныя ўлёткі пра беларускіх палітычных зняволеных. Таксама планавалі вывесіць бел-чырвона-белыя сцягі каля парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў. Аднак былі  затрыманыя супрацоўнікамі ў цывільным.

Акцыя не была сакрэтам, пра яе паведамлялі ў інтэрнэце, таму на вуліцах Брэста былі міліцыянты ў цывільным, якія знаходзіліся ў звычайных аўтамабілях. Па словах актывістаў,  яны і займаліся прадухіленнем гэтай акцыі.

Акцыя скончылася затрыманнем актывістаў і дастаўленнем іх у  Маскоўскі РАУС. Там хлопцаў   пратрымалі, парушаючы заканадаўства, чатыры гадзіны і без складання пратаколу адпусцілі.

На гэты раз міліцыянты абмежаваліся гутаркай.

Марафон «Хваля Салідарнасці» – кампанія па падтрымцы палітычных вязняў, якая праходзіць у звыш трыццаці гарадах Беларусі, скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international