Павел Левінаў: Дзяржава не павінна жорстка абыходзіцца са сваімі грамадзянамі

2013 2013-03-18T11:24:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/levinau.jpg
Праваабаронца Павел Левінаў

Праваабаронца Павел Левінаў

Год таму стала вядома, што смяротны прысуд у дачыненні да абвінавачаных у тэракце ў менскім метро прывялі ў выкананне. Родныя Дзмітрыя Канавалава ды Уладзіслава Кавалёва атрымалі адпаведныя рашэнні Вярхоўнага суда.

“Гэты год яшчэ больш пераканаў у тым, што судовы працэс праходзіў з відавочнымі парушэннямі”, – кажа віцебскі праваабаронца Павел Левінаў. Невядомая і дакладная дата расстрэлу.

- Любоў Кавалёва "білася", грамадзянская супольнасць ёй дапамагала, каб усё ж даведацца і дату выкання прысуду, і месца пахавання, і дамагчыся выдачы цела. Пакуль усе намаганні натыкаюцца на глухую сцяну. Адзінае, пра што можна дакладна казаць, гэта тое, што 11 сакавіка мінулага года ў першай палове дня Улад Кавалёў яшчэ быў жывы. А паведамленне Вярхоўнага суда ад 15 сакавіка сведчыла, што прысуд быў выкананы.

Павел Левінаў адзначае, што нават невядома, які орган прыводзіў смяротны прысуд у выкананне. Праваабаронца падкрэслівае, што адсутнасць інфармацыі – гэта фактычнае катаванне родных пакараных смерцю:

- Заканадаўства не павінна стварацца такім чынам, каб падвяргаць жорсткаму, бесчалавечаму абыходжанню сваіх грамадзян. Ні паведамленне даты смерці, ні выдача цела, ні паведамленне месца пахавання - усё гэта і з'яўляецца жорсткім, бесчалавечым абыходжаннем са сваякамі таго чалавека, у дачыненні да якога быў выкананы смяротны прысуд.

Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва – Любоў Кавалёва – не выключае, што прысуд прывялі ў выкананне яшчэ 11-га сакавіка мінулага года, адразу пасля апошняй сустрэчы Уладзіслава з роднымі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international