Беларускі выведнік Захарчанка атрымаў палітычны прытулак у Літве

2013 2013-03-18T11:22:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zakharczanka.jpg
Сцяпан Захарчанка

Сцяпан Захарчанка

«З Дэпартамэнту міграцыі я атрымаў афіцыйнае пацьверджаньне, што мне дадзены палітычны прытулак і я пяць гадоў магу жыць у Эўрапейскім зьвязе. Але зь Літвы я не зьбіраюся нікуды зьязджаць, як тут часам казалі, што як толькі атрымаю прытулак, то адразу кудысьці паеду далей. Я буду жыць тут. Я вельмі ўдзячны Літоўскай Рэспубліцы. Пакуль што знаходжуся ў Пабрадзе, але будучае месца пражываньне на ўсялякі выпадак агучваць ня буду. Хоць я і не адчуваю нейкай пагрозы або ціску, Беларусь зусім побач», — заявіў Сьцяпан Захарчанка літоўскаму інтэрнэт-выданьню 15min.lt.

Былы вайсковы выведнік Сьцяпан Захарчанка ўцёк у Літву і папрасіў палітычнага прытулку ў канцы лета 2011-га.

У інтэрвію, якія зьявіліся праз год, Сьцяпан Захарчанка патлумачыў уцёкі тым, што зазнаў пагрозы і зьбіцьцё пасьля адмовы падпісваць ліст-абавязаньне страляць ва ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту, калі атрымае такі загад. Паводле былога выведніка, у выніку зьбіцьця ён трапіў у шпіталь, дзе яму зноў пагражалі, што жывым у частку ён можа не вярнуцца.

Міністэрства абароны Беларусі абвяргае зьвесткі Сьцяпана Захарчанкі пра тое, што ён лячыўся ў вайсковым шпіталі, дзе нібыта ягонаму жыцьцю пагражалі. Таксама сайт Мінабароны Беларусі паведамляе пра адмоўную характарыстыку Захарчанкі зь месца службы. Беларускае тэлебачаньне паказала інтэрвію з вайскоўцам, які абвяргаў словы Сьцяпана Захарчанкі. Уцякач называе гэтыя камэнтары хлусьнёй.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international