“Беларускі тыдзень” у Вільні

2013 2013-03-18T10:19:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzienvoli.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

З 25 па 30 сакавіка ў Вільні пройдзе “Беларускі тыдзень”. У праграму святочных мерапрыемстваў уключаны разнастайныя грамадска-палітычныя і культурніцкія праграмы, якія распачнуцца з урачыстага святкавання Дня Волі 25 сакавіка.

 

 

Як паведамляе сайт Беларускага Дому правоў чалавека ў Вільні, праграма мерапрыемстваў “Беларускага тыдня” распачнецца 25 сакавіка з ўскладання кветак падпісантам Акта Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года на віленскіх могілках Росы. Таксама 25 сакавіка ў Віленскай гарадской ратушы пройдзе урачысты вечар у гонар Акту Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

26 сакавіка ў Сейме Літвы пройдзе канферэнцыя «Чаго чакаць Беларусі ад старшынства Літвы ў Еўрапейскім звязе?». 27 і 28 сакавіка госці запрашаюцца да прагляду праграмы фестывалю кароткаметражных фільмаў «Cinema Perpetuum Mobile» і сучасных дакументальных фільмаў  асацыяцыі «Белфільм». 30 сакавіка у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце пройдзе дзень адчыненых дзвярэй, а “Беларускі тыдзень” завершыцца фэстам «Feel Free!» з удзелам беларускіх музычных гуртоў «Крамбамбуля» і «Нейра Дзюбель», а таксама літоўскай музычнай групы «Biplan».

Арганізацыйны камітэт “Беларускага тыдня” запрашае ўсіх беларусаў Віленшчыны, а таксама беларускіх гасцей літоўскай сталіцы далучыцца да святкаванняў, прысвечаных Дню Волі.

Арганізатары “Беларускага тыдня”:

Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні,

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт,

Грамадзянскае і палітычнае прадстаўніцтва Беларусі ў Літве (HUB),

Моладзевая асацыяцыя “StudAlliance”,

Грамадзянская кампанія “Еўрапейская Беларусь”,

Асацыяцыя “Belarus Watch.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international