Суд па справе праваабаронцы Сяргея Гоўшы адбудзецца 21 сакавіка

2013 2013-03-18T10:03:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gousha-siargej-baran.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша 17 сакавіка атрымаў позву з Брэскага абласнога суда за подпісам намесніка старшыні суда М.І.Сіза. У ёй паведамляецца, што разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах да Сяргея Гоўшы па арт.17.1 КаАП у Брэсцкім абласным судзе адбудзецца 21 сакавіка а 11-ай гадзіне (г.Брэст, вуліца Савецкіх памежнікаў, 41). Гэта стала магчымым пасля таго, як Старшыня Вярхоўнага Суда В.А.Сукала адмяніў пастанову суддзі абласнога суда ад 04.10.2012г. аб адмове ў разглядзе справы Сяргея Гоўшы ў касацыйнным парадку нібыта ў сувязі з прапушчанымі тэрмінамі.

 – Я абавязкова паеду ў абласны суд і буду даказваць, што калі падчас парламенцкіх выбараў 2012 г., я, як назіральнік, выявіў фальсіфікацыю пратакола акруговай камісіяй, то мяне раптам абвінавацілі ў брыдкаслоўі і пакаралі штрафам у памеры 15 базавых велічынь. Таму ў Брэсцкім абласным судзе я хачу абараніць сваю чалавечую годнасць і паказаць залежнасць суддзяў Баранавіцкага гарадскога суда ад мясцовых чыноўнікаў, – адзначыў праваабаронца Сяргей Гоўша.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international