Чатыры гады індывідуальны прадпрымальнік з Жодзіна (Мінская вобласць) Мікалай Горбач б’ецца з мясцовай вертыкаллю за права працаваць – развозіць людзей на маршрутным таксі

2007 2007-03-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апошнія года паўтара змаганне прадпрымальніка праходзіла ў судовых сценах: Мікалай Горбач прайшоў ад Гаспадарчага суда Мінскай вобласці да Вышэйшага гаспадарчага суда. Безвынікова. Аднак змаганне за праўду (без пыхі) працягваецца і прыносіць плады. 5 сакавіка ГУУС Жодзіна (Мінская вобласць) узбудзіла крымінальную справу супраць мясцовых чыноўнікаў за перашкоды прадпрымальніцкай дзейнасці, паведаміла pahonia.promedia.by.

Індывідуальны прадпрымальнік з Жодзіна Мікалай Горбач чатыры гады ваюе з мясцовай вертыкаллю за права працаваць вадзіцелем маршрутнага таксі. Апошнім працоўным годам для прадпрымальніка стаўся 2005 год, пасля якога мясцовыя “Аўтапарк №18” і Жодзінскі гарвыканкам не працягнулі з ІП дамову на права займацца перавозкай людзей. Датуль гады са тры прадпрымальнік змагаўся супраць самаўпраўства жодзінскіх чыноўнікаў.

Мікалай Горбач яшчэ 5 снежня 2006 года звярнуўся ў ГУУС Жодзіна і паркуратуру горада са скаргай на незаконныя дзеянні выканкама і «Аўтапарка №18», угледзеўшы ў дзеяннях службовых асобаў прыкметы злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 232 (перашкоды прадпрымальніцкай дзейнасці) і 426 (злоўжыванне службовым становішчам) Крымінальнага кодэкса.

«Злоўжываючы службовым становішчам, з прычыны асабістых непрыязных адносінаў, узнікшых з-за занятай мною прынцыповай і крытычнай пазіцыі ў адносінах да арганізацыі перавозак маршрутнымі таксі, а затым, падчас правядзення конкурсу па размеркаванні маршрутаў, якія яны правялі з парушэннем заканадаўства, чыняць перашкоды мне цягам працяглага часу ажыццяўляць прадпрымальніцкую дезйнасць, а менавіта: нематывавана адмаўляюць мне ў працягненні ці заключэнні дамовы на перавозку пасажыраў па маршруту №5, права на які я выйграў у выніку конкурса, праведзенага ў 2004 годзе», - напісаў М.Горбач.

5 сакавіка ГУУС Жодзіна ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле 232 «Перашкоды прадпрымальніцкай дзейнасці» супраць дырэктара “Аўтапарка №18” Ірыны Саладухі і ягонага былога намесніка Сяргея Бялова.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international