Суд пацвердзіў, што рашэнне віцебскага гарвыканкаму невыканальнае

2013 2013-03-15T19:33:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскія актывісты ўжо каторы раз спрабавалі выканаць рашэнне гарвыканкаму "Аб правядзенні масавых мерапрыемствах у г.Віцебску". Згодна з ім, заяўнікі масавых акцый мусяць заключыць дамовы на абслугоўванне з ЖКГ, паліклінікай і міліцыяй. Але гэтыя структуры адмаўляюцца супрацоўнічаць з апазіцыянерамі, і Кастрычніцкі райсуд пацвердзіў: рашэнне гарвыканкаму дазваляе дзяржаўным структурам ухіліцца ад дамоваў.

Суддзя Кастрычніцкага райсуду Ігар Рымша вырашыў пакінуць без задавальнення скаргу Хрыстафора Жаляпава, кіраўніка абласной структуры руху "За Свабоду" – той звярнуўся ў суд, каб змусіць цэнтральную гарадскую паліклініку заключыць дамовы на абслугоўванне мітынгу 25 сакавіка.

Галоўурач медычнай установы спаслаўся на загружанасць урачоў "падчас піку сезонных захворванняў", і адмовіў  заяўнікам мітынгу. Гэта і стала прычынай звароту ў суд. Працэс паводле скаргі Хрыстафора Жаляпава ішоў два дні, і 14 сакавіка было агучана рашэнне.

Актывістам было заяўлена, што нязгода заключыць з імі дамову на абслугоўванне – гэта права адміністрацыі дзяржаўных установаў.

"А як нашы правы, гарантаваныя артыкулам №35 Канстытуцыі? Пра тое, што грамадзяне маюць права на правядзенне масавых акцыя? Атрымліваецца, што гарвыанкам патрабуе ад нас дамоваў, заяўнікі масавых імпрэзаў мусяць іх прадаставіць, але дзяржаўных установаў рашэннеўладаў нібыта і не тычыцца. Мы - абавязаныя, а яны – не. Суд вырашыў, што ад іх нельга патрабаваць выканання рашэння гарвыканкаму, бо там не напісана "установы абавязаныя"… Значыць, гэтае рашэнне складзена такім чынам, што парушаюцца нашыя правы", -- кажа Хрыстафор Жаляпаў.

Аляксей Гаўруцікаў, другі заяўнік мітынгу, замоўленага на 25 сакавіка ў Парку 30-годдзя ВЛКСМ, называе судовае рашэнне "падарункам" да Дня Канстытуцыі:

"Якраз 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі, суд агучыў рашэнне, згодна з якім нашыя правы парушаюцца на законнай падставе.  Рашэнне гарваканкаму №881 "Аб правядзенні масавых акцыі у г.Віцебску" абмяжоўвае нашы правы, бо яго немагчыма выканаць. Ужо тры гады мы спрабуем атрымаць дазвол на акцыі, але нам яго не даюць, бо мы не можам дамовіцца то з міліцыяй, то з медыкамі. Нам адмаўляюць па самых розных, часам смешных прычынах, а цяпер яшчэ і суд заявіў, што адмаўляць нам могуць бясконца… Што застаецца? Будзем збіраць дакументы, каб змусіць гарвыканкам унесці змены ва ўласнае рашэнне".

Спробы патрабаваць зменаў у рашэнні №881 ужо прадпрымаліся. Але з гарвыканкаму прыходзілі адказы, што гэты дакумент прайшоў юрыдычную экспертызу і ўнесены ў рэестр дзяржаўных актыў,  -- значыць, ён складзены бездакорна. Цяпер актывісты хочуць сабраць дакументы, якія сведчаць пра парушэнне іх правоў, і накіраваць іх у Камітэт па правах чалавека ААН.

Віцебскія чыноўнікі не толькі прынялі невыканальнае рашэнне. Яны самі парушылі заканадаўства аб масавых акцыях. І некаторых іншых гарадах  мясцовыя ўлады спачатку  вырашаюць, ці дазволіць масавае мерапрыемства, а толькі потым патрабуюць дамоваў на абслугоўванне. А Віцебскі гарвыканкам вырашыў стварыць штучныя перашкоды, каб зрабіць правядзенне масавых немагчымым у прынцыпе.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international