Севярынец: “Міліцэйская жорсткасць у Беларусі – норма…”

2013 2013-03-15T19:13:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marozauzbiccio06.07.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Менчука Уладзіміра Марозава людзі ў цывільным душылі да страты прытомнасці 6 ліпеня ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі

Менчука Уладзіміра Марозава людзі ў цывільным душылі да страты прытомнасці 6 ліпеня ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі

Міжнародны дзень барацьбы з паліцэйскай жорсткасцю, які ў свеце адзначаецца 15 сакавіка, у Беларусі не адзначаецца. Пра міліцэйскую жорсткасць у нас не прынята гаварыць. Па словах сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі палітвязня Паўла Севярынца, у нас гэта хутчэй  норма, чым выключэнне.

- Пры затрыманнях на дэманстрацыях час ад часу начальства дае санкцыю: працуйце, маўляў, больш жорстка з гэтымі ці з гэтымі, папрасуйце гэтага хлопчыка. Там увесь арсенал збіцця ўжываецца.

Яшчэ больш жорстка тое, што прымяняецца да непалітычных. Даводзілася бачыць і чуць рэальныя катаванні. То бок збіццё з крывёю, калі пасля мылі камеру. У дачыненні да наркаманаў, да тых, хто падазраецца ў цяжкіх злачынствах ці крадзяжах там не цэрэмоняцца. Але бываюць і больш страшныя рэчы: людзі выходзяць з паліцэйскага пастарунку з паламанымі рукамі, выбітымі зубамі і адбітымі ныркамі.

Галіна Кавалевіч, якая была моцна збіта пад час маўклівых акцый у Бярозе супрацоўнікамі міліцыі, кажа, што міліцыя не абараняе інтарэсы народа. Яна абараняе інтарэсы ўлады.

Па словах бярозаўчаніна Аліхвера Сяргея, в любой краіне паліцыя, міліцыя карыстаецца жорсткімі метадамі. Інакш нельга змагацца са злачынцамі. Але ў краінах, дзе ёсць дэмакратыя, гэта кантралюецца. У нашай жа дзяржаве, дзе няма празрыстасці і кантролю, дзя няма незалежнаых пракуратуры і суда, цяжка знайсці ўправу на жорсткасць міліцыі.

На думку гэтых людзей, параджае міліцэйскую жорсткасць – беспакаранасць. Толькі адзінкавыя выпадкі міліцэйскай жорсткасці даходзяць да суда.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international