Брэст: дэпутатаў заклікаюць змясціць кантакты для сувязі з выбаршчыкамі

2013 2013-03-15T13:30:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chyny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнікі брэсцкіх суполак палітычных партый і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый накіравалі зварот на імя старшыні гарадскога Савета дэпутатаў Геннадзя Масько.

Як паведаміў кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Вуек, у звароце нагадваецца, што ў адпаведнасці з Законам РБ “Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў” дэпутат адказны перад выбаршчыкамі і мусціь рабіць перад імі справаздачу. Аднак на самой справе кантакты выбаршчыкаў з абранымі дэпутатамі абцяжараны тым, што ў сродках масавай інфармацыі і на інтэрнэт-старонцы Брэсцкага гарвыканкама адсутнічаюць кантактныя дадзеныя дэпутатаў гарадскога Савета.  

Аўтары звароту заклікаюць кіраўніцтва гэтага прадстаўнічага органа выправіць згаданыя хібы для паляпшэння камунікацыі народных абраннікаў з выбаршчыкамі, змясціць у СМІ і на сайце нумары тэлефонаў, паштовыя і электронныя адрэсы, па якіх выбаршчыкі маглі б звярнуцца да дэпутатаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international