viasna on patreon

Аштрафаваны за хуліганства праваабаронца дамогся разгляду сваёй справы ў касацыйнай інстанцыі. На гэта спатрэбілася 5 месяцаў (дакумент)

2013 2013-03-15T08:03:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gousha-siargej-baran.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша 14 сакавіка па пошце атрымаў пастанову старшыні Вярхоўнага суда В.А.Сукала, згодна з якой адменена пастанова суддзі Брэсцкага абласнога суда ад 4 кастрычніка 2012г. аб адмове ў разглядзе справы праваабаронцы ў касацыйнным парадку нібыта ў сувязі з прапушчанымі тэрмінамі. Пастанова старшыні ВС прадпісвае накіраваць скаргу Гоўшы ў абласны суд для разгляду іншым суддзёй.

Справа датычыць адміністрацыйнага пераследу Сяргея Гоўшы яшчэ падчас парламенцкіх выбараў, калі пасля выяўлення фальсіфікацыі пратакола акруговай камісіяй Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5, дзе ён быў зарэгіставаны як назіральнік, праваабаронца быў абвінавачаны ў брыдкаслоўі і пакараны штрафам у памеры 15 базавых велічынь.  

Зразумела, з абвінавачаннем у хуліганстве Сяргей Гоўша не пагадзіўся і накіраваў скаргу ў Брэсцкі абласны суд. Адначасова ў вызначаны законам тэрмін ён звярнуўся з заяваю аб вызваленні яго ад аплаты дзяржаўнай пошліны ў сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам. Раней па іншых справах Сяргею Гоўшу неаднаразова суды вызвалялі цалкам ці часткова ад яе аплаты. Аднак на гэты раз баранавіцкі суддзя В.А. Петрыў заяву аб вызваленні ад дзяржполіны разглядаць не стаў, а проста вярнуў праваабаронцу ўсе матэрыялы па скарзе і адмовіў у разглядзе справы ў сувязі з няўплатай дзяржпошліны, а пазней – у сувязі з пропускам вызначаных законам тэрмінаў абскарджання.

Брэсцкі абласны суд адмовіўся разглядаць справу па сутнасці і не задаволіў хадайніцтва Сяргея Гоўшы аб узнаўленні тэрміну на абскарджванне.

 – Цяпер я вельмі рады, што старшыня Вярхоўнага суда разабраўся па сутнасці ў маёй справе і адмяніў незаконную пастанову суддзі Брэсцкага абласнога суда і абавязаў абласны суд яе разгледзець,– адзначыў Сяргей Гоўша.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства