Жыхары Віцебска патрабуюць галоснасці ў "бюджэтным пытанні"

2013 2013-03-15T07:06:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vykankamauskaje.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандр Мікулін, актывіст кампаніі "Гавары праўду" і Анатоль Гнеўка, старшыня абласнога аддзялення "Рэспубліканскай арганізацыі пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭМ, ветэран БСДГ (Грамада), накіравалі ліст у віцебскія гарсавет і гарвыканкам. Актывісты звярнуліся да кіраўнікоў гэтых структур з прапановай размясціць на сайце віцебскага гарвыканкаму  інфармацыю пра бюджэт горада на 2013 год і размеркаванне бюджэтных сродкаў.

Спадары Гнеўка і Мікулін пішуць пра тое, што хочуць рэалізаваць свае грамадзянскія правы, перадусім права на валоданне аб'ектыўнай інфармацыяй. Актывісты незадаволеныя тым, што з газеты "Віцьбічы", дзе надрукавана рашэнне  пра бюджэт горада, нельга зразумець, куды мусіць сысці значная частка бюджэтных грошай. Таксама яны нагадваюць, што жыхары Віцебска плацяць падаткі ў бюджэт, але ніхто ніколі не пытаецца іхнага меркавання, як распараджацца гэтымі грашовымі сродкамі.

"Нам трэба ведаць канккрэтна, куды і як пойдуць грашовыя сродкі, на тую ці іншую сацыяльна значную для Віцебска праграму. Мы, жыхары Віцебска, выконваем свой абавязак у поўным аб'ёме. Спадзяемся, што і гарадскія ўлады  ў поўнай меры выканаюць свае абавязкі і дадуць нам магчымасць бесплатна пазнаёміцца з рашэннем Віцебскага гарсавета дэпутатаў адносна бюджэта на 2013 год", -- гаворыцца ў лісце.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international