Часопіс "Arche" атрымаў трэцюю адмову ў рэгістрацыі

2013 2013-03-14T14:05:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў выканаўца абавязкаў галоўнага рэдактара Алесь Пашкевіч.

Па яго словах, нагода для адмовы ў чыноўнікаў з Мінінфармацыі настолькі дробязная, што выглядае надуманай.

Алесь Пашкевіч: "Па фармальных пытаннях! Відавочна, што нас рэгістраваць не збіраюцца, паколькі чапляюцца зусім да драбязы. Вось я толькі што атрымаў ліст, і там гаворыцца, што нейкі нумар тэлефона не ўказаны. Карацей, зноў з-за вельмі дробнага фармальнага парушэння... Падамо яшчэ раз — чаму не? Мы нічога не трацім. Калі яны такую тактыку прынялі, то мы таксама будзем падаваць".

Нагадаем, што праблемы ў "Arche" пачаліся ў верасні. Спярша галоўнага рэдактара Валерыя Булгакава абвінавацілі ў продажы выдання на прэзентацыі без касавага апарату. Потым на ў яго былі забраныя кнігі і часопісы. Рахункі выдання былі замарожаныя. Булгакаў ад пераследу з'ехаў за мяжу. Спробы перарэгістраваць "Arche" цягнуцца ўжо амаль паўгода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international