Эўрапарлямэнтары асудзілі арышты В.Вячоркі і В.Сіўчыка

2007 2007-03-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У заяве, якую ад імя Дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў справах дачыненьняў зь Беларусьсю падпісаў старшыня дэлегацыі дэпутат Богдан Кліх, утрымліваецца рашучы пратэст супраць арышту лідэра БНФ Вінцука Вячоркі і апазыцыйнага палітыка Вячаслава Сіўчыка.“Я занепакоены тым, што гэтыя падзеі адбываюцца напярэдадні сьвяткаваньня ўгодкаў заснаваньня Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка, а таксама тым, што пагаршэньне сытуацыі з дэмакратыяй у Беларусі разыходзіцца з апошнімі заявамі беларускіх уладаў і, на жаль, не дазваляе палепшыць дачыненьні паміж Эўразьвязам і Беларусьсю”, - гаворыцца ў заяве.

Дэпутат Богдан Кліх ад імя дэлегацыі падкрэсьлівае, што вызваленьне палітвязьняў гэта адна з асноўных умоваў для аднаўленьня дачыненьняў паміж Менскам і Брусэлем у межах эўрапейскай палітыкі суседзтва. “Таму гэта ад ураду спадара Лукашэнкі залежыць: ці зрабіць канкрэтныя крокі і абраць у рэшце рэшт дэмакратычны шлях, ці застацца апошняй дыктатурай на кантэнэнце“, - гаворыцца ў заяве дэлегацыі Эўрапейскага парлямэнту ў справах дачыненьняў зь Беларусьсю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international