МЗС Беларусі "занепакоены парушэннямі правоў чалавека ў краінах ЕС"

2013 2013-03-13T16:42:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hvostov-v-oon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сталы прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Жэневе Міхаіл Хвастоў

Сталы прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Жэневе Міхаіл Хвастоў

Такую думку падчас 22-й сесіі Савета па правах чалавека ААН выказаў прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях Міхаіл Хвастоў.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў, беларускія дыпламаты прынялі ўдзел у дыскусіях з адмысловымі дакладчыкамі аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы і Ісламскай Рэспубліцы Іран, заклікаўшы Савет па правах чалавека працягнуць намаганні па наладжванні з урадамі названых краін дыялогу. 

У ходзе абмеркавання сітуацый у галіне правоў чалавека, якія патрабуюць увагі з боку Савета, Беларусь акцэнтавала ўвагу на фактах парушэнняў правоў чалавека ў шэрагу краін свету, уключаючы Аўстрыю, Бельгію, Вялікабрытанію, Венгрыю, Германію, Ірландыю, Канаду, Латвію, Літву, Нідэрланды, Нарвегію, Польшчу, Румынію, Славакію, Славенію, ЗША, Фінляндыю, Францыю, Швецыю, Чэхію, Эстонію.

"Беларусь выказала занепакоенасць у сувязі з абмежаваннем у краінах ЕС сацыяльных і эканамічных правоў грамадзян, асудзіла разгоны мірных дэманстрацый у шэрагу еўрапейскіх сталіц і жорсткія расправы паліцыі над удзельнікамі гэтых падзей. Беларуская дэлегацыя заклікала дэталёва разгледзець сітуацыю з парушэннем правоў дзіцяці ў Нарвегіі, Швецыі і Фінляндыі ў выпадках, калі сацыяльныя службы гэтых краін адбіраюць дзяцей у сваіх законных бацькоў па надуманых прычынах, - адзначаецца ў паведамленні прэс-службы МЗС. - Беларусь таксама заклікала Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і спецыяльныя працэдуры Савета рэагаваць на факты парушэнняў правоў чалавека ў краінах-членах ЕС і патрабаваць падсправаздачнасці за такія парушэнні".

Варта адзначыць, што афіцыйны Мінск заўвагі адносна парушэння правоў чалавека ў Беларусі ад міжнародных арганізацыяў, у тым ліку Савета ААН па правах чалавека, ігнаруе і называе ўмяшальніцтвам ва ўнутраную палітыку дзяржавы. Летась Міністэрства замежных спраў не прызнала мандат спецдакладчыка ААН па Беларусі і адмовілася супрацоўнічаць з ім. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international