Моладзь БХД ладзіць вечарыну памяці зніклых палітыкаў

2013 2013-03-13T13:16:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zniklyja-palityki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты запрашаюць на вечарыну “Мы не забудзем!”, прысвечаную памяці зніклых палітыкаў і журналістаў: Юрыя Захаранкі, Дзмітрыя Завадскага, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, а таксама памерлага пры нявысветленых абставінах Генадзя Карпенкі.

Вечарына адбудзецца 16 сакавіка, а 16-й гадзіне на Чарнышэўскага, 3 (сядзіба партыі БНФ).

Моладзь БХД такім чынам хоча прыцягнуць увагу грамадства да справаў зніклых, паколькі ў 2014 і 2015 гадах сканчваюцца тэрміны іх расследвання і справы могуць быць зачыненыя.

Удзел у вечарыне возьмуць Гары Паганяйла, Андрэй Клімаў, Юры Хашчавацкі, Віталь Рымашэўскі ды іншыя.

Падчас вечарыны будзе прапанавана падпісаць петыцыю, складзеную Гары Паганяйлам у Генпракуратуру, з патрабаваннем раследвання гэтых справаў

Прэс-служба БХД удакладняе, што МХД будзе праводзіць такія вечарыны штомесяц 16 чысла, прысвячаючы надалей гэтыя вечарыны кожнаму са зніклых. Наступная вечарына будзе прысвечаная Юрыю Захаранку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства