Бабруйчане збіраюць подпісы за пашырэнне ўжывання беларускай мовы (фота)

2013 2013-03-13T13:05:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-podpis-mova-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскія сябры БХД збіраюць подпісы за пашырэнне ўжыванння беларускай мовы ў газеце гарвыканкама “Бабруйскае жыццё”.

У калектыўным звароце, які ў бліжэйшыя часы будзе накіраваны мясцовым чыноўнікам, нагадваецца пра тое, што ад першых дзён існавання, гэтая газета друкавалася па-беларуску. “Аднак з пэўнага часу найлепшыя традыцыі газеты былі занядбаныя. Беларуская мова пачала мэтанакіравана выганяцца са старонкаў выдання. Працэс вынішчэння роднай мовы адбываецца на працягу не аднаго дзесяцігоддзя”. 

Актывісты звяртаюць увагу на тое, што ў асобных нумарах газеты часам з’яўляецца ўсяго некалькі матэрыялаў на роднай мове, а сайт газеты http://www.life.bobr.by/  мае толькі рускамоўную весію.

-Моўнае пытанне для нас вельмі важнае, бо закранае асновы грамадскага ладу. Мы просім, каб не менш за палову артыкулаў у “Бабруйскім жыцці” друкавалася па-беларуску, - кажа Таісія Кабанчук, бабруйская каррдынатарка аргкамітэта БХД. – Канешне, у ідэале хацелася б, каб газета гарвыканкама цалкам была беларускамоўнай, але мы ўсведамляем, што ёсць людзі, якія не ўсё зразумеюць. Напрыклад, афіцыйныя звесткі, нейкая спецыфічная інфармацыя магла б друкавацца на рускай мове, усё астатняе – па-беларуску.

Аўтары зварота прапануюць, каб у “БЖ” з’явілася пастаянная рубрыка, дзе б асвятляліся пытанні беларускай мовы і культуры, каб была нарэшце створаная беларускамойная версія сайта.

-Пакуль цяжка сказаць, колькі подпісаў дакладна мы сабралі, бо падпісныя лісты яшчэ на руках у нашых актывістаў, але я асабіста ўжо маю больш за 50 “аўтографаў”. Думаю, у бліжэйшыя пару дзён падаб’ем лічбы і перададзім подпісы ў гарвыканкам.

Зборшчыкі подпісаў адзначаюць, што бабруйчане вельмі ахвотна падпісываюцца пад зваротам, гэта можа азначаць прыязнае стаўленне гараджан да роднай мовы.

“Бабруйскае жыццё” – не выключэнне. Суцэльная рускамоўнасць пануе ва ўсіх бабруйскіх афіцыйных сродках масавай інфармацыі. Сайты гарвыканкама і райвыканкама зробленыя толькі ў двух версіях – рускамоўнай і ангельскамоўнай. Сайт адміністрацыі Ленінскага раёна і раёнкі “Трыбуна працы” – толькі ў рускамоўнай версіі. Часам тут можна ўбачыць асобныя артыкулы, напісаныя па-беларуску, але засілле рускай мовы ў афіцыйных крыніцах застаецца больш чым відавочным.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international