Музыкантаў гурту Litesound затрымалі «памылкова»

2013 2013-03-13T12:25:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lightsound.jpg
Удзельнік гурта  Litesound Уладзімір Каракін

Удзельнік гурта Litesound Уладзімір Каракін

Музыканты гурту Litesound Уладзімір і Дзмітрый Каракіны вызвалены са Ждановіцкага аддзела міліцыі, паведаміў вечарам 12 сакавіка іх бацька і дырэктар Юрый Каракін.

«Прыехаў начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мінскага раёна, прынёс прабачэнні, сказаўшы, што хлопцаў затрымалі памылкова», — сказаў ён. Паводле слоў Каракіна, артыстаў пратрымалі больш як тры гадзіны, пасля чаго павезлі назад у лес да іх машыны», — заявіў дырэктар гурту.

Каракін-старэйшы паведаміў, што музыканты вызвалены без складання пратаколаў, але яны пісьмова выклалі ўсё, што з імі адбылося.

Як раней паведамлялася, удзельнікі Litesound Уладзімір і Дзмітрый Каракіны былі затрыманы вечарам 12 сакавіка ў раёне Заслаўскага вадасховішча. Паводле слоў іх бацькі, музыканты шукалі ў лесе месца для здымак новага кліпа. Нечакана з’явіліся супрацоўнікі міліцыі і затрымалі артыстаў. «Дзве гадзіны іх трымалі ў машыне, прымусіўшы выключыць тэлефоны, а затым даставілі ў Ждановіцкі аддзел міліцыі», — сказаўКаракін-старэйшы.

Паводле яго слоў, пошук месца для здымак кліпа вёўся «непадалёк ад рэзідэнцыі прэзідэнта, але з іншага боку».

Гурт Litesound удзельнічаў у міжнародным конкурсе песні«Еўрабачанне-2012».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international