Брэст: грамадскі актывіст Віталь Коўш асуджаны на чатыры гады

2013 2013-03-13T07:04:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/koush-vital.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Коўш

Віталь Коўш

Паводле выраку, які зачытаў 12 сакавіка суддзя Брэсцкага раённага суда Мікалай Сянько, пакаранне Віталь Коўш будзе адбываць у калоніі ўзмоцненага рэжыму і ў яго будзе канфіскавана маёмасць.

Віталя Каўша абвінавацілі ў арганізацыі спробы нелегальна (з дапамогай каната) перасячы беларуска-польскую мяжу у траўні мінулага году васьмі грамадзянам Індыі. Парушальнікаў граніцы затрымалі і праз некаторы час дэпартавалі з Беларусі. Пазней у Інтэрнэце быў змешчаны відэаролік, у якім індусы распавядалі, што падчас знаходжання ў ізалятары прадстаўнікі беларускіх праваахоўных органаў прымушалі іх даваць сведчанні ў адносінах да невядомых асобаў.

На пачатку верасня Коўш быў затрыманы каля свайго дому на вачах у родных і ўвесь гэты час ўтрымліваўся за кратамі. У судзе ён не прызнаў сваёй віны, а пракурор патрабаваў для грамадскага актывіста 5 гадоў турмы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international