Жыхары гістарычнай пабудовы ў цэнтры Брэста судзяцца з гарвыканкамам

2013 2013-03-12T20:20:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-dom-astrouskaga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовыя улады маюць намер выселіць жыхароў сямікватэрнага дому №10 па вуліцы Астроўскага, спасылаючыся на аварыйны стан будынку.

Згаданы дом у цэнтры Брэста быў пабудаваны ў 1925-м годзе і зараз прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю. На думку аднаго з жыхароў Алега Вайткова, гэта замінае ўладам прыняць рашэнне пра руйнаванне будынку, таму ўжо сем гадоў чыноўнікі гарвыканкама спрабуюць давесці, што дом знаходзіцца ў аварыйным стане і тым, хто тут жыве, прапануюць кватэры меншай плошчы і на ўскрайку горада.

Між тым, з папярэдняй справаздачы экспертаў вынікае, што дом на вуліцы Астроўскага мае дэфекты (бо тут больш за 30 гадоў не было капітальнага рамонту), аднак выправіць хібы магчыма і без адсялення жыхароў. Аднак гарвыканкам настойвае менавіта на сваім варыянце, каб перадаць тэрыторыю дзе месціцца гэты будынак, новым інвестарам. Паколькі дабраахвотна пазбаўляцца сваё уласнасці ў цэнтры горада жыхары не жадаюць і спасылаюцца на закон (паводле якога высяленне з будынку, што лічыцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, ажыццяўляцца толькі са згоды жыхароў), гэтая справа будз разглядацца ў судзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international