На 21 жніўня прызначанае судовае паседжаньне па справе ліквідацыі Гарадзенскага абласнога грамадзкага аб’яднаньня “Ратуша”.

2003 2003-08-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Справу аб закрыцьці гарадзенскага грамадзкага аб’яднаньня “Ратуша” суд пачаў разьбіраць 22 траўня, але разгляд прыпынілі. Як паведамляе Радыё Свабода, наступнае судовае паседжаньне прызначанае на 21 жніўня.

Ліквідацыі “Ратушы” дамагаецца абласное ўпраўленьне юстыцыі. Падстава — два парушэньні, за якія аштрафавалі кіраўніка аб’яднаньня Аляксандра Мілінкевіча. Першы раз за выкарыстаньне рызографа без паліграфічнай ліцэнзіі, другі — проста за наяўнасьць рызографа.

Разгляд справы ў абласным судзе прыпынілі, бо Аляксандар Мілінкевіч падаў скаргу на апошняе рашэньне адміністрацыйнай камісіі, паколькі яго аштрафавалі завочна. Цяпер скарга разгледжаная, яе адхілілі. Маўляў, пакаралі сп. Мілінкевіча справядліва. Праз 10 дзён суд вернецца да справы ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня.
Супрацоўнікі “Ратушы”, аднак, ня маюць ілюзіяў адносна мэтаў суду. Таму яны гавораць, што зьбіраюцца працягваць сваю дзейнасьць і ў тым выпадку, калі аб’яднаньне зьліквідуюць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international