У Бялынічах падтрымалі палітвязняў

2013 2013-03-12T16:15:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shymbaleu-petr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 сакавіка ў Бялынічах мясцовыя грамадскія актывісты напісалі лісты і паштоўкі салідарнасці беларускім палітвязням. Акцыя прайшла ў межах кампаніі “Хваля салідарнасці”, яе ініцыятарамі былі мясцовыя сябры аргкамітэта па стварэнню партыі БХД.

“Лісты і паштоўкі з словамі падтрымкі да беларускіх палітвязняў напісалі нашы бялыніцкія актывісты з аргкамітэта па стварэнню партыі БХД, сябры Партыі БНФ і актывісты кампаніі “Гавары праўду”, - кажа арганізатар акцыі Пётр Шымбалёў. – Мерапрыемства праходзіла ў межах кампаніі “Хваля салідарнасці”, ініцыяванай членамі аргкамітэта па стварэнню партыі БХД. Сёння ж усе гэтыя лісты і паштоўкі былі накіраваныя палітвязням праз пошту. Таксама усе апошнія дні мы распаўсюджвалі ў Бялынічах выдадзеныя актывістамі БХД  у межах кампаніі “Хваля салідарнасці” інфармацыйныя ўлёткі з інфармацыяй аб беларускіх палітвязнях і заклікам “Напішы ліст палітычнаму вязню!”.

Мы збіраемся і найдалей праводзіць розныя мерапрыемствы ў падтрымку палітвязняў у Бялынічах, вельмі важна, каб людзі ведалі, што яны ёсць у нашай краіне. Ды і палітвязням неабходна наша пастаянная падтрымка, неабходна паказваць, што неабыякавыя людзі на волі пра іх памятаюць”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international