Сёння – Сусветны дзень супраць цэнзуры ў інтэрнэце

2013 2013-03-12T11:58:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

12 сакавіка, у Сусветны дзень супраць інтэрнэт-цэнзуры, “Рэпарцёры без межаў” разам з Google узнагародзяць в’етнамскага блогера Х’юн Нгок Чэня (Huynh Ngoc Chenh), пераможцу конкурса сярод інтэрнэт-актывістаў (Netizen Prize), за ўнёсак у развіццё свабоды выказвання праз інтэрнэт.

Х’юн Нгок Чэнь вядзе блог, які штодзённа наведвае каля 15 тысяч чытачоў, нягледзячы на тое, што яму даводзіцца абыходзіць мясцовую інтэрнэт-цэнзуру. Чэнь з’яўляецца крытыкам уладаў і абараняе свабоду слова; яго тэмы – дэмакратыя, правы чалавека і тэрытарыяльныя дыспуты паміж В’етнамам і Кітаем. Блогеру неаднаразова пагражалі, а паліцыя назірае за яго камунікацыямі.

У сёлетнім конкурсе спаборнічалі 9 журналістаў і блогераў з Егіпта, Балгарыі, Малі, Гандураса, Сенегала, В’етнама, Расіі і Казахстана. Сайт конкурса на Youtube Netizen 2013  наведалі больш за 40 тысяч чалавек.

Сусветны дзень супраць інтэрнэт-цэнзуры адзначаецца з 2008 года. У 2010 годзе “Рэпарцёры без межаў” са спонсарам Google ініцыявалі конкурс інтэрнэт-актывістаў Netizen Prize. Яго пераможцамі з'яўляюцца блогеры, анлайн-журналісты і кібер-дысідэнты, якія спрыяюць развіццю свабоды слова ў Сеціве.

У мінулым годзе была ўзнагароджана група сірыйскіх журналістаў, у 2011 годзе – туніская група блогераў Nawaat, у 2010 годзе – іранскія кіберфеміністкі. Нагадаем, што ў 2011 годзе сярод намінантаў на прэмію была рэдактарка рэсурсу “Хартыя-97” Наталля Радзіна.

12 сакавіка “Рэпарцёры без межаў” публікуюць штогадовы даклад па цэнзуры ў інтэрнэце. Сёлета ён факусуецца на "краінах-ворагах інтэрнэту" і пяці кампаніях, чые распрацоўкі скарыстоўваюць аўтарытарныя рэжымы дзеля кантролю інтэрнэту. Паводле справаздачы, сярод “ворагаў інтэрнэту” зараз фігуруюць Сірыя, Кітай, Іран, Бахрэйн і В’етнам, сярод "кампаній-ворагаў" – Gamma, Trovicor, Hacking Team, Amesys і Blue Coat. Нагадаем, што ў 2012 годзе сярод “ворагаў інтэрнэту” была Беларусь. У 2011 годзе наша краіна знаходзілася сярод “краін пад назіраннем”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international