Сябры “Справядлівага свету” са Жлобіна падрыхтавалі прапанову аб абнародванні раённага бюджэту

2013 2013-03-12T10:12:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры партыі левых “Справядлівы свет” (Жлобін) падрыхтавалі прапанову аб абнародванні раённага бюджэту, якую плануецца накіраваць на гэтым тыдні ў Жлобінскі райвыканкам. Пра гэта паведаміў кіраўнік раённай партыі “Справядлівы свет” Валеры Рыбчанка.

–У гэтым годзе ў Жлобіне будуць праходзіць рэспубліканскія “Дажынкі”, таму мы лічым абавязковым абнародваць дадзеныя аб сродках, якія будуць накіраваны з раённага бюджэту ў розныя сферы, – кажа Рыбчанка.

Сябры “Справядлівага свету” прапануюць апублікаваць інфармацыю ў раённай газеце “Новы дзень” альбо, калі гэта не магчыма, на сайце выдання, а таксама на афіцыйным сайце райвыканкама, які, дарэчы, не працуе ўжо больш за месяц.

–Раней, калі я быў дэпутатам, атрымаць гэтыя дадзеныя не было ніякай праблемай, – зазначае Валеры Рыбчанка. – Цяпер жа мне, як і простым грамадзянам Жлобіна і раёна, даведацца, на што ідуць дзяржаўныя сродкі з мясцовага бюджэту, амаль не ўяўляецца  магчымым.

У мінулым годзе, кажа Рыбчанка, дадзеныя аб мясцовым бюджэце калі і друкаваліся, то толькі выбарачна, а таму не давалі поўнай карціны.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international