Пачаўся збор подпісаў за помнік Каліноўскаму ў Мінску

2013 2013-03-11T17:46:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/korban.jpg
Алег Корбан

Алег Корбан

Моладзевая грамадская арганізацыя «Альтэрнатыва» (зарэгістраваная ў Латвіі) распачала збор подпісаў сярод жыхароў беларускай сталіцы з прапановай да ўлады пабудаваць помнік Кастусю Каліноўскаму.

Сабраныя подпісы разам з адпаведным зваротам актывісты накіруюць у Мінгарвыканкам, Савет дэпутатаў, а таксама ў Міністэрства культуры.

«Альтэрнатыва» прапануе гарадской уладзе адобрыць ідэю будаўніцтва помніка лідару паўстання 1863–64 г. на тэрыторыі Беларусі, разам з тым арганізаваць сумесна з грамадскасцю конкурс на вызначэнне найбольш яскравага манумента. Усталяваць яго прапануецца недалёка ад Усіхсвяцкай царквы, у скверы, на перасячэнні праспекта Незалежнасці з вуліцай Каліноўскага. На пытанне, чаму помнік мусіць знаходзіцца менавіта на гэтым месцы, адказаў лідар «Альтэрнатывы» Алег Корбан:

    «Чаму мы вырашылі абраць гэтую кропку, а не цэнтр сталіцы?

Прывяду нашыя аргументы:

1. Побач з гэтым месцам пачынаўся рух за адраджэнне Бацькаўшчыны, адсюль пачыналіся знакамітыя „Дзяды“ у 1988 годзе, якія сталі пачаткам новай хвалі ўваскрашэння Беларушчыны, незалежнасці, свабоды ад саветчыны. Гэтае месца сімвалічнае.

2. Праз 100 метраў пачынаюцца Усходнія могілкі. Тут пахаваная не толькі савецкая эліта, але і нашыя народныя правадыры, гонар і сумленне нацыі — Караткевіч, Карпенка, Мулявін, Быкаў і шмат іншых выбітных дзеячоў.

3. Лагічна, каб помнік Каліноўскаму знаходзіўся там жа, дзе і вуліца ў гонар яго імя.

Прынамсі, ён можа знаходзіцца на гэтым месцы, пакуль у краіне не зменіцца палітычная сітуацыя, тады і саму вуліцу разам з помнікам можна было будзе перанесці ў цэнтр. Відавочна, сёння ўлада на такія саступкі не пойдзе, таму нам трэба дабівацца ад яе рэалізацыі найбольш кампраміснага варыянта.

4. Гэтае месца — не ўскраіна горада, гэта не Малінаўка, не Сухарава, не Шабаны. Побач знаходзіцца Нацыянальная бібліятэка. Па вуліцы Каліноўскага штогод рушыць шэсце на „Дзяды“ у Курапаты.

5. Пабудаваны помнік будзе сустракаць усіх, хто ўязджае ў горад з боку Масквы,
а таксама з нацыянальнага аэрапорту. Такім чынам, Каліноўскі будзе вітаць усіх дыпламатаў, асноўную частку турыстаў і г.д. За помнікам пачынаецца сквер, які вядзе да Усіхсвяцкай царквы, якая, дарэчы, з’яўляецца храмам-помнікам у гонар усіх святых і ў памяць бязвінна забітых у нашай Айчыне».

Актывісты «Альтэрнатывы» запрашаюць усіх ахвотных валанцёраў да ўдзелу ў зборы подпісаў. Звязацца з камандай зборшчыкаў подпісаў можна па тэлефоне: (29) 152-11-75 (Наталля).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international