Беларускія эколагі выступілі з адкрытым зваротам

2013 2013-03-11T17:40:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ne_aes1.jpg

У гадавіну трагедыі на атамнай электрастанцыі ў Фукусіме беларускія эколагі прыгадваюць пра небяспеку развіцця атамнай энергетыкі.

Да кіраўнікоў Беларусі і Расіі, у Саветы міністраў абедзвюх краінаў, у сродкі масавай інфармацыі накіраваны адкрыты зварот.

Як кажа Ірына Сухій з Беларускага грамадскага экалагічнага аб’яднання “Экадом”, улады не зрабілі высноваў ні з трагедыі ў Чарнобылі, ні з трагедыі ў Фукусіме, і распачалі будаўніцтва АЭС на Астравеччыне.

- Асабліва нас непакоіць тое, што ў Беларусі будаўніцтва АЭС ужо пачалося і яно адбываецца без праекту. І адпаведна, калі няма праекту, то і няма ніякай экспертызы гэтага праекту. На нашу думку, гэта безадказнае дзеянне, якое можа прывесці да катастрофаў падобным Факусімскай або Чарнобыльскай.

Праект першай беларускай АЭС рыхтуе расійскі бок. Ірына Сухій адзначае, што без архітэктурнага праекту не будуюць нават аднапавярховы дом, а ў Беларусі пачалі будаўніцтва атамнай электрастанцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international