Колькасьць хлусьні ў раыёэфіры можна паменшыць

2007 2007-03-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Cёньня ў 8-00 пачаўся агульнанацыянальны флэш-моб. Актывісты моладзевага дэмакратычнага руху заклікаюць грамадзянаў адключацца ад радыёкропак з вяшчаньнем першага каналу Беларускага радыё.

Беларускія грамадзяне плацяць за радыёкропку, калі разьлічваюцца за камунальныя паслугі, незалежна ад таго ёсьць у кватэры радыёпрымач, ці няма. Калі людзі засяляюцца ў новыя кватэры, ім не прапануюць заключыць дамову на дзяржаўнае радыёвяшчаньне. Апрача таго супрацоўнікі жыльлёва-эксплюатацыйнай службы ня маюць паўнамоцтваў адключыць абанэнтаў ад паслугі. Грамадзяне мусяць зьвяртацца з заявай абрэзаць радыёкропку ў аддзелы групы ўліку абанэнтаў гарадзкой радыёсеткі.

Юрыст Уладзімер Лабковіч выказаў сваё меркаваньне:

“Я вітаю правядзеньне гэтага флэш-мобу. Лічу, што гэта карысна і добра. Бясспрэчна, гэтае радыё з’яўляецца рупарам ідэалёгіі, рупарам, які абалваньвае нашае грамадзтва. Трэба адзначыць, што катэгорыі грамадзянаў, якія слухаюць гэтае радыё,-- пэнсіянэры, сацыяльна не забясьпечаныя людзі, жыхары вёсак, якія традыцыйна слухаюць радыёкропку, ці ня маюць магчымасьці глядзець тэлебачаньне”.

Арганізатары флэш-мобу зьмясьцілі зварот да патэнцыйных удзельнікаў акцыі: “Перад Днём Волі ты можаш паменшыць колькасьць хлусьні ў эфіры. Гэта не мітынг у цэнтры гораду, але, напэўна, гэта дасьць штуршок да чагосьці большага...” Акцыя будзе адбывацца цягам дня ад 8 раніцы да 5 вечара.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international