Экс-дэпутаты правядуць Сход і прымуць заяву

2013 2013-03-11T17:38:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/liabedzka.jpg
Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Некаторыя з ліку 70-ці былых дэпутатаў Вярхоўнага савету 13-га склікання, якія спрабавалі абвясціць імпічмэнт прэзідэнту ў 1996 годзе, адзначаць Дзень Канстытуцыі 15-га сакавіка адмысловым Сходам.

Як паведаміў адзін з былых дэпутатаў і лідар Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Анатоль Лябедзька, удзельнікі Сходу прымуць заяву адносна рызыкі страты Беларуссю эканамічнага суверэнітэту.

Анатоль Лябедзька:

- Ёсць рэальная пагроза, што ўласнасць будзе проста раскрадзена. Мы разлічваем, што ад 15 да 30 чалавек фізічна прымуць удзел у гэтым сходзе і яшчэ некаторыя частка экс-дэпутатаў, якая не зможа даехаць на гэтае мерапрыемства, потым падпішыцца пад дакументам, які мы маем намер абмеркаваць і прыняць на сустрэчы 15 сакавіка.

Па словах Анатоля Лябедзькі, з улікам таго, што некаторых дэпутатаў, як Ганчара і Карпенкі - проста няма ў жывых, а яшчэ іншыя з'ехалі за мяжу, ён спадзяецца, што ў Сходзе прымуць удзел каля 30-ці чалавек. Але прынятую заяву падпішуць таксама тыя, якія не змогуць прыбыць на Сход.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international