Пасля здымкаў “Белсату” – адміністрацыйны пратакол

2013 2013-03-11T14:50:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vusik-valery.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння да хаты былога дэпутата Бялыніцкага райсавета, жыхара вёскі Лебедзянка Валерыя Вусіка, зноў завітаў участковы інспектар Сяргей Карыткін. Падставай для візіта супрацоўніка Бялыніцкага РАУС стала складанне чарговага пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні, якое быццам бы здзейсніў Валерый Вусік падчас наведвання са здымачнай групай тэлеканала “Белсат” фермы мясцовай гаспадаркі СВК “Лебедзянка” 28 лютага 2013 года.

“Сёння перад абедам да мяне зноў прыехаў участковы інспектар Сяргей Карыткін, - распавядае Валерый Вусік. – Ён склаў на мяне чарговы пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні , на гэты раз па заяве трактарыста СВК “Лебедзянка” Бялова Міхаіла Віктаравіча. Дарэчы, Міхаіл Бялоў з’яўляецца родным пляменнікам старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова. У пратаколе Сяргей Карыткін напісаў, што 28 лютага, калі мы разам са здымачнай групай тэлеканала “Белсат” наведвалі жывёлагадоўчую ферму СВК “Лебедзянка”, я на там у адносінах Міхаіла Бялова “выражался нецензурной бранью, на предложения успокоиться не реагировал”, а таксама “размахивал руками” і ажыццяўляў у яго адрас “угрозы физической расправы”. Зразумела, што нічога з гэтых дзеянняў я не рабіў ніякім чынам, пра што і напісаў у пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні. Наадварот, гэта Міхаіл Бялоў абражаў мяне рознымі словамі, называў “старым маразматыкам”.

Журналістка са здымачнай групы тэлеканала “Белсат”, якая была сведкам падзей 28 лютага, пацвярджае, што Валерый Вусік вёў сябе карэктна.

“ Валерый Вусік праводзіў нас на тэрыторыю жывёлагадоўчай фермы СВК “Лебедзянка” і я магу засведчыць, што ніякіх правапарушэнняў у адносінах Міхаіла Бялова ён не здзяйсняў, - кажа журналістка.  – Наадварот, гэта Міхаіл Бялоў усяляк спрабаваў перашкодзіць нам рабіць здымкі. У нас  ёсць некалькі адснятых эпізодаў, дзе ён абзывае і правакуе Валерыя Вусіка. Я асабіста паабяцала Валерыю Вусіку, што ў выпадку неабходнасці выступлю сведкам з яго боку на судзе”.

Сам Валерый Вусік збіраецца пракансультавацца з праваабаронцамі і абскардзіць дзеянні супрацоўнікаў Бялыніцкай міліцыі.

Магілёўскі праваабаронца Уладзімір Краўчанка лічыць, што ціск на Валерыя Вусіка з боку супрацоўнікаў Бялыніцкай міліцыі будзе толькі ўзрастаць, каб іншыя грамадзяне маглі бачыць, што нельга нейкім чынам праяўляць сваю грамадскую актыўнасць і супраціўпастаўляць сябе мясцовай уладзе. Па словах Уладзіміра Краўчанкі, з боку праваабаронцаў Валерыю Вусіку будзе аказаная ўся неабходная дапамога.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international