У Баранавічах публічная малітва -- пад забаронай

2013 2013-03-11T01:14:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/znich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 сакавіка ў Баранавічах маладым актывістам у цэнтры горада каля царквы святых Жон Міраносіц міліцыянты не дазволілі памаліцца за Беларусь. Ініцыятарамі публічнай малітвы выступілі хрысціянскія  дэмакраты.

Па словах удзельніцы мерапрыемства Анжэлы Камбалавай, з-за дрэннага надвор’я на супольную малітву прыйшло ўсяго 10 чалавек. У руках у людзей былі знічкі. Трох маладзёнаў адразу затрымалі міліцыянты нібы для праверкі дакументаў, але праз паўгадзіны адпусцілі. Улічваючы няроўнасць сілаў (міліцыянтаў і людзей у цывільным было больш, чым сабраўшыхся на малітву), актывісты раздзяліліся папалам. Адны пайшлі ў будынак царквы, дзе паставілі свечкі і памаліліся. Другая група паставіла знічкі і ўзнесла свае малітвы ля крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international