Валянціну Цюраву пакаралі арыштам на 3 сутак, якія яна адбыла на Акрэсціна

2013 2013-03-11T17:11:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/44443_300235893437063_4315735_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Валянціна Цюрава

Актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Валянціна Цюрава

У судзе Савецкага раёна Менска 11 сакавіка будзе разгледжаная адміністратыўная справа актывісткі “Еўрапейскай Беларусі” Валянціны Цюравай, якую затрымалі 8 сакавіка каля Камароўскага рынку пад час пікету. Супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол па артыкуле 23.34. КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).  На выходныя Цюрава была змешчаная ў ЦІП на Акрэсціна.

Валянціна Цюрава праводзіла адзіночны пікет каля рынку, трымаючы плакат “Дзе маё сваята? Дзе мая свабода”. Гэтай акцыяй яна спрабавала прыцягнуць увагу мінакоў да праблем, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў Беларусі.

12.40 Валянціну Цюраву прывезьлі ў суд з турмы на Акрэсьціна. Суддзя - Дзмітрый Паўлючэнка.

13.45. У судзе абвешчаны перапынак.

15-30. Сведкі з боку абвінавачвання так і не з'явіліся ў судзе.

Прысуд - 3 сутак арышту. Паколькі менавіта столькі правяла дзяўчына ў чаканьні суду на Акрэсціна - яна вызваленая адразу пасьля суда.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international