Замест віншавання з Жаночым днём – затрыманне
https://spring96.org/be/news/61747
2013
2013-03-08T15:50:48+0300
2013-03-08T15:50:48+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/44443_300235893437063_4315735_n.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Валянціна Цюрава была затрыманая 8 сакавіка ў 14-35 на Камароўскім рынку сталіцы. Ахоўнікі рынку схапілі яе і перадалі міліцэйскаму нараду.
Валянціна Цюрава праводзіла адзіночны пікет каля рынку, трымаючы плакат “Дзе маё сваята? Дзе мая свабода”. Гэтай акцыяй яна спрабавала прыцягнуць увагу мінакоў да праблем, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў Беларусі.
Валянціна Цюрава зараз знаходзіцца ў Савецкім РУУСе Менска.