Баранавічы: пададзена заяўка на правядзенне пікета з нагоды 95-х угодкаў БНР

2013 2013-03-08T10:45:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bnr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскія актывісты Баранавічаў падалі 7 сакавіка ў мясцовы гарвыканкам заяву на правядзенне пікета, прысвечанага 95-м угодкам абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Мэта пікета – праінфармаваць грамадзян горада Баранавічы, што 25 сакавіка 1918 года беларусы самі стварылі і абвясцілі незалежнасць сваёй дзяржавы, а таксама нагадаць жыхарам горада, што БНР – гэта той дзяржаўны падмурак, на якім выраслі БССР і цяперашняя Беларусь.

– Мы плануем не толькі звярнуць увагу людзей на ўтварэнне ў сакавіку 1918 года нашай першай нацыянальнай дзяржавы – Беларускай Народнай Рэспублікі, але і выказаць сваю нязгоду з тымі крокамі, якія робяць цяперашнія ўлады ў палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах, – адзначыў грамадскі актывіст Віктар Сырыца.

Плануецца, што ў пікеце прыме ўдзел каля 10 чалавек.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international