Бялыніцкаму прадпрымальніку “парэкамендавалі” спыніць распаўсюд незалежнай прэсы

2013 2013-03-07T13:23:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/miacelica-mikalaj-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Днямі  ў краму да бялыніцкага прадпрымальніка Мікалая Мяцеліцы завітаў супрацоўнік Бялыніцкага РАУС. Набыццё нейкіх тавараў супрацоўніка праваахоўных органаў не вельмі зацікавіла, яго цікавасць выклікала распаўсюджваемая ў краме незалежная прэса.

Супрацоўнік міліцыі настойліва парэкамендаваў Мікалаю Мяцеліцу “спыніць займацца глупствам” і перастаць распаўсюджваць у сваёй краме маланакладныя дэмакратычныя газеты. Па словах супрацоўніка праваахоўных органаў, у адваротным выпадку ў бялыніцкага прадпрымальніка “могуць з’явіцца праблемы ў бізнэсе”.

Мікалай Мяцеліца кажа, што ён абсалютна спакойна адрэагаваў на папярэджанне міліцыянта:

 “Я адрэагаваў абсалютна спакойна, сказаў, што ніякіх беларускіх законаў мы не парушаем, маланакладныя газеты выдадзены ў адпаведнасці з Законам аб СМІ і любы жадаючы можа ўзяць іх у маёй краме без усялякіх абмежаванняў. Таму мы і найдалей працягнем распаўсюджваць дэмакратычныя выданні” .

Маланакладныя газеты “Рэгіён”, “Паходня” і “Магілёўскі выбар” распаўсюджваюцца ў Бялынічах у крамах некалькіх прадпрымальнікаў, якія з’яўляюцца прыхільнікамі дэмакратычных поглядаў на развіццё беларускага грамадства.

Сам Мікалай Мяцеліца з’яўляецца сябрам Партыі БНФ, ён намеснік старшыні Бялыніцкай раённай арганізацыі Партыі і Руху БНФ “Адраджэнне”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international