Справа "аб налепках" рассыпалася за адсутнасцю доказаў

2013 2013-03-07T12:45:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sluck-amialkovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Амяльковіч

Віталь Амяльковіч

У Слуцку грамадскі актывіст выйграў справу «пра налепкі». Адміністрацыйная камісія пры Слуцкім райвыканкаме 28 лютага спыніла адміністрацыйную справу ў дачыненні да Віталя Амяльковіча за недаказанасцю яго віны.

Раней актывіста абвінавачвалі ў расклейванні налепак на слупе каля крамы.

Двойчы камісія прызнавала Амяльковіча вінаватым у парушэнні правілаў добраўпарадкавання населеных пунктаў, зацверджаных рашэннем Слуцкага райвыканкама. Рашэннем камісіі актывіста аштрафавалі на мільён рублёў. Не згодны з вердыктам Віталь Амяльковіч абскардзіў пастанову ў судзе Слуцкага раёна.

Гэтая гісторыя пачалася ноччу 14 ліпеня, калі ў горадзе Амяльковіча затрымаў супрацоўнік РАУС, які нібыта бачыў, як Віталь расклейваў налепкі. Міліцыянт не прадставіўся. На працягу некалькіх месяцаў Амяльковіч не мог высветліць імя затрымаўшага яго міліцыянта. На другім паседжанні адміністрацыйнай камісіі высветлілася, што гэтым чалавекам быў начальнік Слуцкага РАУС Аляксей Стром.

Суд Слуцкага раёна адправіў справу на перагляд па двух прычынах: несупадзенне дат у матэрыялах справы і адсутнасць сведкаў на паседжанні, пра якія хадайнічаў Віталь Амяльковіч.

Тым не менш, ні адзін са сведкаў на трэцяе паседжанне камісіі не з'явіўся. Віталь Амяльковіч прадставіў хадайніцтва - адказ на яго зварот у пракуратуру Слуцкага раёна. Пракуратура палічыла, што правілы добраўпарадкавання населеных пунктаў, зацверджаныя рашэннем Слуцкага райвыканкама, не ўступілі ў сілу, паколькі не былі апублікаваныя ў газеце “Слуцкі край”.

Адміністрацыйная камісія пры Слуцкім райвыканкаме спыніла адміністрацыйны працэс у дачыненні да Амяльковіча ў сувязі з недаказанасцю яго віны. Адпаведную пастанову актывісту ўручылі 5 сакавіка. Такім чынам, на тое, каб даказаць сваю невінаватасць, Віталю Амяльковічу спатрэбілася сем месяцаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international