У Брэсце аднавіўся суд над Віталем Каўшом

2013 2013-03-07T12:59:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/koush-vital.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Коўш

Віталь Коўш

Перапынак быў звязаны з тым, што абвінавачванне няправільна пазначыла прозвішчы затрыманых на мяжы грамадзян Індыі, якім нібыта дапамагаў грамадскі актывіст.

Віталя Каўша судзяць за “спрыянне незаконнай міграцыі”: па версіі следства, ён спрабаваў дапамагчы васьмі індусам у перасячэнні беларуска-польскай мяжы з ужываннем каната. З-за памылак у дакументах у працэсе быў абвешчаны перапынак, а пракурор мусіў мяняць фармулёўку абвінавачання. Разам з тым суд Брэсцкага раёна адмовіўся разглядаць змешчаныя ў Інтэрнеце відэаролікі з запісам выказванняў грамадзян Індыі, якія пасля дэпартацыі з Беларусі заявілі пра тое, што іх прымусілі агаварыць невядомых людзей.
Сам Віталь Коўш, у якога двое малых дзяцей, з верасня мінулага году па-ранейшаму ўтрымліваецца ў следчым ізалятары, нягледзячы на неаднаразовыя  хаданіцтвы змяніць меру стрымання. Раней Віталь прымаў актыўны ўдзел у розных грамадскіх і палітычных кампаніях, у тым ліку ў якасці назіральніка на прэзідэнцкіх выбарах.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international