Новага кіраўніка рабочай групы Беларусі ПА АБСЕ абяруць у чэрвені

2013 2013-03-07T12:51:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uta-capf.jpg
Ута Цапф, кіраўнік працоўнай групы па Беларусі Парламенцкай асамблеі АБСЕ

Ута Цапф, кіраўнік працоўнай групы па Беларусі Парламенцкай асамблеі АБСЕ

Новы кіраўнік рабочай групы Беларусі Парламенцкай асамблеі АБСЕ можа быць абраны на чэрвеньскай сесіі арганізацыі ў Стамбуле.

Пра гэта паведамілі у прэс-службе ПА АБСЕ.

Там удакладнілі, што цяперашняя старшыня групы Ута Цапф пакідае сваю пасаду ў сувязі з тым, што пастанавіла не ўдзельнічаць у выбарах у бундэстаг, што пройдуць увосень гэтага года. Згодна са Статутам ПА АБСЕ, працаваць у асамблеі могуць толькі дзейныя дэпутаты нацыянальных парламентаў краін - удзельніц АБСЕ.

Ута Цапф узначальвала працоўную групу Беларусі з 2002 года.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства