Жлобін: Прысуд адменены, але рашэнне не выдаецца

2013 2013-03-07T12:41:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/basareuski-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскі абласны суд не задаволіў просьбу сябра партыі левых “Справядлівы свет” Яўгена Басарэўскага са Жлобіна даслаць копію рашэння, якое адмяніла прысуд Жлобінскага раённага суда.

–Днямі я атрымаў адпіску за подпісам выконваючага абавязкі Гомельскага абласнога суда Анатоля Тозіка, дзе мне патлумачылі, што па ўсім пытанням я магу звяртацца ў раённы суд. Але мне цікава іншае: як мы з маім адвакатам зможам падрыхтавацца да аднаўлённага працэсу, калі ў нас на руках нават няма рашэння абласнога суда? І яшчэ больш цікава, як будзе разглядацца гэты працэс, калі Гомельскі суд пастанавіў, што экспертыза наконт дзейнасці прадпрыемства, якое я ззначальваў, не вывучана?

Пакуль жа Жлобінскі раённы суд не прызначыў дату разгляду справы Басарэзскага.

Нагадаем, 7 снежня 2012 года Жлобінскі раённы суд вынес прысуд  66-гадоваму сябру “Справядлівага света”, прызначыўшы яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады, а ўжо 15 лютага Гомельскі абласны суд адмяніў гэтае рашэнне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international