Прафсаюзныя актывісты абмеркавалі лукашэнкаўскі Дэкрэт №9

2013 2013-03-07T12:34:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fiadynich.jpg
Генадзь Фядыніч

Генадзь Фядыніч

Прафсаюз работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасці правёў сход актывістаў, на якім было абмеркаванае пытанне лукашэнкаўскага Дэкрэта №9 “Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці”.

Як распавёў старшыня прафсаюза Генадзь Фядыніч, нядаўна на прадпрыемстве “Гомельдрэў” быў зафіксаваны выпадак, звязаны з Дэкрэтам №9.

- Жанчыну звольнілі. Яна сказала, што калі яе не звольняць, то няхай вернуць грошы, якія прадугледжаныя Дэкрэтам №9. Інакш яна пойдзе ў суд. Грошы яны не плацілі. І дэкрэт яны прымянялі толькі так, як ім выгадна. Таму ім прыйшлося яе адпусціць. І яна звольнілася.

Як распавёў Генадзь Фядыніч, інфармацыя наконт прымянення Дэкрэта №9 паступала таксама з прадпрыемства "Магілёўдрэў”:

-Там гэты дэкрэт прымянілі, але грашовая выплата там такая, што нават сорам пра яе гаварыць, 200 тысяч рублёў. Гэта смеху варта. Мы пра гэта ў прэсе пісалі, што можаце смела звальняцца, такія грошы вярнуць не праблема.

Да 12 сакавіка ўрад павінен даць сваю справаздачу пра тое, як на практыцы прымяніць Дэкрэт № 9 наймальнікам.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international