Антона Усьцімчука пасля допыту ў КДБ затрымалі з пакункам улётак

2007 2007-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора ў Магілёве каля дому пасьля 18-00 быў затрыманы маладзёвы актывіст Антон Усьцімчук. Двое міліцыянтаў запатрабавалі паказаць, што ў пакунку. Потым пасадзілі ў УАЗік у адвезьлі ў Ленінскі РАУС Магілёва. Там быў складзены пратакол на канфіскацыю ўлётак, пасля чаго Антона адпусьцілі. Прычым Усьцімчук патлумачыў, што пакунак не ягоны, ён толькі дапамагаў яго паднесьці.

Як паведаміў праваабаронца Барыс Бухель, улёткі да святкаванньня Дня Волі ў аддзеле ніхто не пералічваў, а ў пратаколе “на вока” пазначылі 25 тысяч асобнікаў, хаця такую колькасць у пакунку звычайнага памеру не пранясеш.

Верагодна, міліцыянтам спушчаны зьверху план па канфіскацыі, які трэба выконваць, таму яны і займаюцца прыпіскамі.

Тым часам, сьледчыя КДБ у Магілёве скончылі допыты актывістаў моладзевага нацыянальнага руху. Апошнімі дапытанымі былі Тацяна Буланава, Максім Азараў ды непаўналетні Расьціслаў Панкратаў. Расьціслава Панкратава дапытвалі ў прысутнасьці маці – Анжэлы Анатолеўны. Паводле спадарыні Панкратавай, сьледчы КДБ Аляксандраў задаў сыну каля сарака пытаньняў, якія тычыліся дзейнасьці “Маладога Фронту”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international