ПЦ “Вясна” удакладняе: Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў зварот Сяргея Каваленкі непрымальным для разгляду

2013 2013-03-06T22:41:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/united_nations1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэта азначае, што скарга віцебскага сябра КХП БНФ Сяргея Каваленкі не была разгледжана Камітэтам па правах чалавека ААН па сутнасці. Камітэт тлумачыць такое сваё рашэнне тым, што прадстаўленыя яму матэрыялы не ўтрымліваюць дастатковай інфармацыі.

Пра гэта паведамляецца ў Рашэнні аб прымальнасці, якое Камітэт па правах чалавека ААН прыняў падчас паседжання 31 кастрычніка 2012 года.

Паводле працэдуры разгляду індывідуальных зваротаў, перш чым разглядаць любыя сцверджанні, якія ўтрымліваюцца ў тым ці іншым паведамленні, Камітэт па правах чалавека павінен вызначыць, ці з'яўляецца гэтае паведамленне прымальным ў адпаведнасці з Факультатыўным пратаколам да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

У сітуацыі з Сяргеем Каваленкам Камітэт адзначае, што прадастаўленых ім матэрыялаў не дастаткова, каб устанавіць тыя парушэнні, на якія ён указвае ў сваёй скарзе, і што ён не ў дастатковай меры абгрунтаваў свае сцверджанні. У сувязі з гэтым Камітэт, спасылаючыся на адпаведныя нормы, і прыняў рашэнне пра прызнанне скаргі Сяргея Каваленкі непрымальнай (у адпаведнасці з пунктам 2 Факультатыўнага пратакола да МПГПП).

Аднак у дадзеным выпадку не правільна сцвярджаць, што Камітэт па правах чалавека ААН не прызнаў факты парушэння правоў актывіста Сяргея Каваленкі.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international