Кіраўнік руху "За Свабоду" у Віцебскай вобласці патрабуе, каб міліцыя выконвала заканадаўства

2013 2013-03-06T11:02:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vitebsk_zhalapau.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Хрыстафор Жаляпаў

Хрыстафор Жаляпаў

Хрыстафор Жаляпаў атрымаў з Віцебскай абласной управы МУС адмову ад заключэння дамовы на ахову правапарадку падчас акцыі на Дзень Волі. Ен лічыць гэтую адмову незаконнай, а таму звярнуўся са скаргай у Міністэрства ўнутраных спраў.

На думку актывіста, віцебская міліцыя парушае не толькі заканадаўства: праз такія адмовы парушаецца  права на публічнае выказванне грамадзянскай пазіцыі.

Паводле рашэння Віцебскага гарвыканкаму  № 881 “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску”, арганізатары меркаваных мерапрыемстваў павінны прыкладаць да сваіх зяваў яшчэ й дамовы з цэнтральнай паліклінікай, службамі ЖКГ і міліцыяй.

Гэта так званыя дамовы на абслугоўванне мерапрыемства. І пакуль што пагадзіліся супрацоўнічаць з актывістамі толькі прадстаўнікі камунальных службаў.

У адказ на прапанову заключыць дамову з міліцыяй, каб падчас меркаванага мітынгу міліцыянты ажыццяўлялі ахову правапарадку, Хрыстафор Жаляпаў атрымаў адмову. Маўляў, абласная ўправа МУС гатовая абмяркоўваць заключэнне дамовы толькі пасля таго, як будзе атрыманы дазвол на мітынг ад Першамайскай раённай адміністрацыі.

Такім чынам, міліцэйскае начальства парушыла патрабаванні, прапісаныя ў рашэнні гарвыканкаму, згодна з якім заяўкі на мерапрыемствы задавальняюцца толькі пры наяўнасці адпаведных дамоваў. Значаць, і дамовы адказныя асобы мусяць заключаць, не спасылаючыся на наяўнасць ці адсутнасць станоўчага адказу ад раённыхуладаў.

З гэтае нагоды кіраўнік абласной структуры руху "За Свабоду" патрабуе, каб Міністэрства ўнутраных справаў паўплывала на міліцэйскае кіраўніцтва Віцебскай вобласці, патлумачыла неабходнасць выконваць законныя нарматыўныя акты і абавязала заключыць дамову з актывістамі.

За апошнія 3 гады раённыя адміністрацыі не далі ніводнага дазволу на мерапрыемствы, прапанаваныя дэмакратычнымі актывістамі. У тым ліку – і праз адсутнасць дамоваў з адказнымі службамі.

Дарэчы, віцебскія медыкі таксама адмовіліся заключыць пагадненне на абслугоўванне мітынгу 25 сакавіка. З гэтае нагоды спадар Жаляпаў звярнуўся ў суд Кастрычніцкага раёну, каб змусіць галоўурача цэнтральнай гарадской паліклінікі усё ж заключыць дамову.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international