Вярхоўны суд Беларусі накіраваў пратэст у Гомельскі абласны суд на скаргу сябра “Справядлівага света”

2013 2013-03-06T10:06:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rybchanka-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябра партыі “Справядлівы свет” Валерый Рыбчанка

Сябра партыі “Справядлівы свет” Валерый Рыбчанка

Сябра партыі левых “Справядлівы свет” Валеры Рыбчанка (Жлобін) атрымаў адказ з Вярхоўнага суда на скаргу па ўмовах  утрымання ў СІЗА г.Буда-Кашалёва. 

–У адказе адзначана, што Вярхоўны суд разгледзеў маю скаргу і накіраваў пратэст у Прэзідыум Гомельскага абласнога суда, – кажа Рыбчанка. – На маёй памяці такога ніколі не было: як правіла, на нашы скаргі мы атрымлівалі адпіскі, пасля чаго адразу звярталіся ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Зараз Рыбчанка звярнуўся ў абласны суд, каб атрымаць копію пратэста Вярхоўнага суда.

Нагадаем, за раздачу інфармацыйных матэрыялаў у Дзень незалежнасці 3 ліпеня 2011 года кіраўніка раённай партыі “Справядлівы свет” Валерыя Рыбчанку і яго паплечніка Алега Костусёва асудзілі на 15 сутак арышту. Актывіст адбываў пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання горада Буда-Кашалёва. Праз нейкі час Рыбчанка падаў скаргу на ўмовы ўтрымання ў гэтым ізалятары, але паўсюль атрымаў адпіскі, таму звярнуўся ў Вярхоўны суд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international